святы Мікалай завітаў у Нясвіж

25 снежня пасля раратняй Святой Імшы а гадзіне 6:45 ў нашу Святыню неспадзявана завітаў Святы Мікалай.

Гэта была вялікая неспадзянка для дзяцей, моладзі, а таксама для ўсіх вернікаў, якія з самага ранку прыйшлі на Святую Імшу РАРАТНЮЮ. Святы Мікалай крыху расказаў пра сваё жыццё і вядома, парадаваў дзяцей і моладзь сваімі падарункамі.

Вернікі выходзілі са святыні з вялікай радасцю і з задавальненнем.