Аплатковая сустрэча для дзяцей у Нясвіжскай парафіі

IMG 3530 а26 снежня 2016 года ў кінатэатры "Салют" сабраліся жыхары нашага горада каб убачыць цікавае відовішча: традыцыйную батлейку, якая штогод адбываецца ў Нясвіжы.

Тэатральная пастаноўка апавядала пра падзеі Божага Нараджэння. Акторамі ў пастаноўцы былі дзеці і моладзь Нясвіжскай парафіі. Пасля святкаванне перамясцілася ў парафіальны будынак, дзе была арганізавана святочна-гульневая праграма для дзяцей і моладзі. Святкаванне ў парафіі "Божага Цела" пачалося з дзялення аплаткам, дзе ўдзельнікі жадалі адно аднаму Божага благаслаўлення на ўвесь наступны год. Завяршылася ўсё супольным пачастункам.