Святая Сям'я благаслаўляе сем'і нашай парафіі

27 снежня ў другую нядзелю Божага Нараджэння ў Касцёле "Божага Цела" сабраліся сем'і нашай парафіі, якія жадалі яшчэ раз пацвердзіць вернасць шлюбным абяцанням і папрасіць Божага благаслаўлення на ўвесь год.
У часе Святой Імшы шлюбныя пары, якія пражылі разам 10, 15, 20... а нават 50 гадоў, удзельнічалі ў абрадзе аднаўлення шлюбаў. Гэта ўсё адбывалася ў рамках святкавання Юбілейнага года Божай Міласэрнасці. І наша парафія далучылася да дыяцэзіяльнай ініцыятывы святочна адзначыць юбілей сужанскага жыцця. Прыйшло вельмі шмат сем'яў на гэтую урачыстасць, каб атрымаць Божае благаславенне. Аднак толькі 7 сямей аднаўлялі ў гадавіну юбілею свае абяцанні адзін аднаму.
Цешыць што ў нашай парафіі прыклад гэтых пар натхняе будучыя пакаленні і што абрад аднаўлення шлюбаў у Свята Святой Сям'і адбываецца штогод.
Жадаем гэтым людзям магутнага Божага благаслаўлення, узаемнага паразумення, цеплыні і шчырасці ў адносінах.
No images found.
