Адвэнтовыя рэкалекцыі

У нашай парафіі прайшлі рэкалекцыі з 12 па 14 снежня, якія праводзіў кс. Марат Казлоўскі пробашч з Мосара.
А што такое рэкалекцыі? Рэкалекцыі (лац. recolligo, -ere – зноў збіраць). Іншая назва – духоўныя практыкаванні. Некалькі дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі рэкалекцый прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнімі ды іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Дапамогаю ў такіх разважаннях з’яўляецца навучанне, якое выкладаецца ў форме лекцый. Мэта рэкалекцый – паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця. Яны завяршаюцца споведдзю і прыняццем Камуніі. Рэкалекцыі бываюць адкрытыя (для ўсіх ахвотных) і закрытыя (у кляштарах і спецыяльных рэкалекцыйных цэнтрах, калі ўдзельнікі цалкам пакідаюць свае штодзённыя заняткі і ў маўчанні засяроджваюцца над малітваю і разважаннем). У перыяд Адвэнту і Вялікага посту Касцёл заахвочвае ўсіх вернікаў прыняць удзел, прынамсі, у адкрытых рэкалекцыях.

Гісторыі, якія распавядае айцец Ян, здаюцца неверагоднымі. Кожны раз, калі ён прыязджае ў Рыгу, на прыём да яго выстройваюцца даўжэзныя чэргі ў некалькі сотняў чалавек. І можна было б колькі ўгодна адмахвацца і не верыць у тое, што экзарцызм (выгнанне дэманаў) не казачныя страшылкі, а абсалютная рэальнасць, калі б не сведчанні відавочцаў, якія на ўласныя вочы бачылі, якія страшныя рэчы адбываюцца з апантанымі людзьмі падчас чытання а. Янам пэўных малітваў і, як многія з іх змяніліся пасля іх завяршэння..
Традыцыйна ў II Нядзелю Адвэнту прыпадае Дзень малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Заахвочваем усіх вернікаў узнесці малітвы ў інтэнцыі ахвярадаўцаў нашага Касцёла. Многія людзі добрай волі моляцца і складаюць матэрыяльныя ахвяры на патрэбы ў развіцці нашага Касцёла, а асабліва дапамагаюць касцёльным супольнасцям, якія знаходзяцца ў розных патрэбах.
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!