Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Адвэнт 2014
Адвэнт — час Божай інтэрвенцыі
1. З Новым годам!
Глыбокапаважаныя браты і сёстры, гэта не памылка, бо сёння Каталіцкі Касцёл распачынае новы літургічны год, распачынае яго Адвэнтам, як часам чакання.
Жыццё чалавека пазначана чаканнем. Бацькі чакаюць, калі народзіцца дзіця. Дзіця чакае, калі вырасце і пойдзе ў школу. Малады чалавек чакае, калі скончыць універсітэт, знойдзе добрую працу, распазнае свае пакліканне заснаваць сям’ю ці прысвяціць сябе служэнню Богу і людзям у якасці святара ці кансэкраванай асобы. Мы чакаем аўтобуса ці цягніка; хоць і не бачым іх, аднак верым у тое, што яны прыедуць.

31 кастрычніка міністранты нашай парафіі разам з кс. Андрэем паехалі ў Мінск, каб прыняць удзел у сустэчу міністрантаў. Сустрэча распачалася а 11:00 гадзіне ў касцёле св. Тройцы на Залатой Горцы. Кс. пробашч Юрый Санько прывітаў усіх удзельнікаў сустрэчы. Спатканне распачалося ад адарацыі і малітвы Ружанцовай якую ўзначаліў пробашч парафіі.
Сястра Яніна адзначыла 20 год з дня яе прыйсця ў манастыр.
