Вялікі Чацверг

Вялікі чацверг у Касцёле каталіцкім адзначаецца як памяць аб устанаўленні праз Хрыста сакрамантаў святарства і Эўхарыстыі. У касцёлах катэдральных урачыстая святая Імша (Хрызма), якая цэлебруецца раніцай разам з біскупам дыяцэзіяльным і святарамі. Падчас святой Імшы святары аднаўляюць святарскія абяцанні.

А што такое Імша Хрызма? Падчас гэтай Імшы благаслаўляецца алей хворых, катэхумэнаў і кансэкруецца хрызма. Алей хрызма выкарыстоўваецца ў такіх сакрамантах як хросту, канфірмацыі і святарства; алей катэхумэнаў выкарыстоўваецца падчас прыгатавання катэхумэнаў да хросту; алей хворых ім намашчаецца хворых. Іша Хрызма не належыць да Трыдуума Пасхальнага, яшчэ трывае Вялікі Пост. Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроцці падчас Імшы Хрызма звярнуў увагу на аспект алею, а дакладней яго водару., а дакладней яго водару.

У касцёлах парафіяльных цэлебруецца толька адна ўрачыстая Імша - Вячэра Пана. У нашай парафіі адбылася святая Імша а 19.00 гадзіне, целебраваў пробашч парафіі кс. Пётр Шарко. На пачатку Імшы моладзь, міністранты і парафіяне павіншавалі святароў са святам.