Вялікая Пятніца - літургія Мукі Пана

Вялікая пятніца адзіны дзень у годзе, у якім Эўхарыстыя не цэлебруецца. У гэты дзень выкарыстоўваецца чырвоны колер шатаў літургічных, які сімвалізуе любоў, якая перамгла на крыжы. У гэты дзень, не выкарыстоўваюцца музычныя інструменты. Няма песні на распачацце літургіі Мукі Пана, усё адбываецца ў цішыні.

На пачатку літургіі святар кладзецца крыжом перад алтаром. Прастрацыя (лежачы крыжом або падзенне на твар) з'яўляецца выразам пэўнай пакоры перад Богам (больш, чым схіліць калені) выражае глыбокую малітву. За тым наступае момант Літургіі Слова, якая складаецца з двух чытанняў, псальма і апісанне Мукі Пана. Галоўным момантам літургіі з'яўляецца Адарацыя Крыжа, пасля адарацыі вернікам удзяляецца святая Камунія.

У нашай парафіі крыжовы шлях адбыўся ў 15.00 гадзін, які ўзначаліў пробашч парафіі кс. Пётр Шарко, а 19.00 гадзіне распачалася літургія Мукі Пана.