Рэкалекцыі ў адвэнце 2015 г.

IMG 3510Адвэнтовыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбыліся з 18 па 20 снежня 2015 года.

Праводзіў рэкалекцыі а. Павел Слука пробашч парафіі св. Троіцы ў Клецку.

 Змест першага дня рэкалекцый складала разважанне аб магіі, акультызме, варажбе і іх шкоднаму ўплыву на жыццё чалавека. Айцец звярнуў увагу што акультныя практыкі разрываюць сувязь з Богам і нішчаць хрысціянскае жыццё чалавека. На другі дзень вернікі мелі магчымасць паразважаць аб ролі хрысціянскай сям’і ў сучасным грамадстве, аб тым якая сям’я з’яўляецца сапраўды хрысціянскай, якія адносіны ёсць у такой сям’і, што сям’я першая школа хрысціянскіх ведаў, якія практычна перадаюцца ад бацькоў дзецям.

Шмат вернікаў прыняла ўдзел у гэтых рэкалекцыях, а таксама мела магчымасць падсумаваць свае стасункі з Богам, прааналізаваць сваё хрысціянскае жыццё і прыняць пэўныя рашэнні. Спадзяемся што падобныя духоўныя разважанні не апошнія ў нашай парафіі і дзякуем а. Паўлу за змястоўныя і цікавыя канферэнцыі.