Андрэйкі
У суботу 28 лістапада ў вечары зладзілі Андрэйкі (забавы перад распачаццем Адвэнта). На пачатку была малітва ў касцёле, дз дзеці і моладзь, а нават і бацькі маглі паразважыць над жыццём і прыняць пастановы на Адвэнт.

Упершыню пра Адвэнт як час падрыхтоўкі да Нараджэння Пана ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах IV ст. Адвэнт багаты на разнастайныя сімвалы і традыцыі. Пры гэтым кожны народ і краіна маюць штосьці адметнае.
31 кастрычніка ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылося дыяканскае пасвячэнне семінарыстаў Рамана Страшко і Аўгуста Калясінскага. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Ва ўрачыстай святой Імшы прынялі ўдзел духоўныя асобы, родныя і блізкія новых дыяканаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў у гаміліi, што з гэтага дня дыяканы Раман Страшко і Аўгуст Калясінскі «будуць прымаць актыўны ўдзел у збаўчай місіі Касцёла праз абвяшчэнне Евангелля, навучанне праўдам веры, паслугу алтара і выконванне дабрачыннай працы».
25 верасня да нас прыбыў кс. Ігар Мутрук, для далейшага служэння ў якасці вікарыя парафіі Божага Цела.