Канікулы з Богам (Паланэчка)
І вось нарэшце наступіў дзень 28 чэрвеня, якога многія дзеці нашай парафіі так моцна чакалі, бо менавіта тады распачаўся для іх час адпачынку з Богам ў весцы Паланэчка, што знаходзіцца не так далека ад нашага Нясвіжа.
Сонечны цеплы дзень, святая Імша з раніцы, шчырае благаслаўленне пробашча, — усе прадказвала тое, што лагер сапраўды будзе добры і шчодры на плены.
Вяселыя дзеці і моладзь ўзростам ад 7 да 15 гадоў, адданыя сестры і святары сабраліся разам, каб сумесна адпачыць і праславіць Бога.
Такая розніца ва ўзросце ўдзельнікам зусім не перашкаджала, а наадварот спрыяла, бо ў розных складаных сітуацыях і цяжкасцях старэйшыя, больш дасвечаныя, дапамагалі малодшым.

Здаецца зразумелым, што з дапамогай сімвалаў людзі могуць выражаць сваё стаўленне да Бога і рэлігіі. Аднак пераважная большасць рэлігійных сімвалаў маюць мнагазначны характар. Іх значэнне вельмі адноснае, залежнае ад культурнага і гістарычнага кантэксту. Напрыклад, усім вядомы сімвал пяціканечнай зоркі можна знайсці і ў сатаністаў (бафамет), і ў хрысціянаў (сімвал пяці ран Хрыста), і ў язычнікаў (сімвал пяці органаў пачуццяў чалавека). Адзін знак, а зусім супрацьлеглыя сэнсы. Часам для адрознення падобных сімвалаў ствараюцца нейкія дадатковыя мадыфікацыі, каб лепей можна было ідэнтыфікаваць, чый гэта сімвал. Напрыклад, тую ж зорку сатаністы пераварочваюць дагары, камуністы перамалёўваюць у чырвоны колер, а хрысціяне адлюстроўваюць у не-чырвоных колерах. Аднак, зноў жа няма адназначных канонаў нават унутры нейкай адной культуры, рэлігіі ці ідэалогіі. Нягледзячы на гэтую шматзначнасць, кожная супольнасць, паводле сваёй ідэалогіі, імкнецца сфарміраваць набор уласных сімвалаў. Запрашаю на кароткае знаёмства з найбольш характэрнымі і распаўсюджанымі хрысціянскімі сімваламі.