Чаго баіцца д’ябал? Інтэрв'ю з экзарцыстам

Інтэрв’ю з экзарцыстам а. Міхалам Альшэўскім аб дэманскіх фокусах, сутнасці абраду экзарцызму дэманаў і пра тое, каму на самай справе варта яго прайсці.
- Вы самі д’ябла баіцеся?
- Ужо не, але быў такі момант, калі я пачаў яго баяцца. Д’ябал ўсіх нас, простых смяротных, хоча напалохаць. Спрабаваў зрабіць гэта і са мной. Зрэшты, у маім служэнні я ўвесь час сутыкаюся з яго фокусамі - СМСкі з пагрозамі, адпраўленымі з невядомых нумароў, часцей каля трох гадзін дня або ў тры гадзіны ночы. Страшней за ўсё было, калі ён пачаў турбаваць мяне па начах. Пасля гэтых падзей, падчас аднаго з экзарцызмаў, якія я праводзіў, д’ябал пракрычаў, што даўно забіў бы мяне, калі б Яна не трымала мяне за руку: Яна - гэта значыць Дзева Марыя, таму што д’ябал баіцца Багародзіцы і не можа вымавіць Яе імя, пакуль Яна сама ці Бог яму не загадаюць зрабіць гэта. У гэты момант я адчуў цяпло ў маёй правай руцэ. І ўвесь страх, які раней мяне скоўваў, знік і больш не вяртаўся.

Czytaj dalej

Пасланне Святога Айца Францішка на Вялікі пост 2015 г.

«Умацуйце вашыя сэрцы» (Як 5, 8)

Дарагія браты і сёстры!

Вялікі пост з’яўляецца часам аднаўлення для Касцёла, супольнасцяў і асобных вернікаў. Найперш, аднак, ён з’яўляецца «часам спрыяльным» (пар. 2 Кар 6, 2). Бог не просіць нас ні аб чым, чаго б нам раней не даў: «Мы любім Бога, бо Ён першы палюбіў нас» (1 Ян 4, 19). Мы Яму неабыякавыя. Яму важны кожны з нас, Ён ведае нас па імені, клапоціцца пра нас і нас шукае, калі мы Яго пакідаем. Ён цікавіцца кожным з нас; Яго любоў не дазваляе Яму быць абыякавым да таго, што з намі здараецца.

Czytaj dalej

Віншуем!

IMG 807127 студзеня кс. Пятру споўнілася 38 год.

З днём нараджэння!

Czytaj dalej

Кантрацэпцыя - пагроза для сучаснай сям'і

Мне шмат прыходзіцца выступаць з лекцыямі на тэму абароны жыцця і сям'і ў розных аўдыторыях - ў касцёлах, універсітэтах, медыцынскіх установах. Я звярнуў увагу на тое, што самай цяжкай тэмай для слухачоў з'яўляецца кантрацэпцыя. Людзі нерэлігійныя наогул з цяжкасцю ўспрымаюць інфармацыю, якая датычыць іх асабістага жыцця, а для веруючых людзей гэтая тэма – табу, аб гэтым не прынята гаварыць. Старэйшае пакаленне дагэтуль пазбягае такіх размоваў, таму што яны былі выхаваны ў даваенных традыцыях. Тыя традыцыі беражліва захоўвалі інтымны свет мужа і жонкі, адкрытасць на кожнае зачатае жыццё лічылася нормай. Шкада, што старэйшае пакаленне не змагло перадаць гэтых традыцый сваім дзецям і ўнукам!

Czytaj dalej

18 студзеня распачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян

18 студзеня распачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які арганізуюць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветная Рада Цэркваў. Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян праводзяцца з 1968 года.

Падчас гэтых малітваў прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, канферэнцыях, канцэртах, каб маліцца аб еднасці згодна са словамі Хрыста: “Каб усе былі адно”.

Czytaj dalej