У Беларусі 23 лютага і 8 сакавіка – афіцыйныя дзяржаўныя святы, карані якіх маюць выразнае камуністычнае адценне. Тым не менш, у краіне ў гэтыя святы дагэтуль прынята віншаваць мужчын і жанчын, ладзяцца святочныя мерапрыемствы, канцэрты, вуліцы запаўняюць людзі з кветкамі і падарункамі. Але ці варта ў гэтых святкаваннях удзельнічаць хрысціянам? На гэтае пытанне адказалі святары розных хрысціянскіх канфесій Беларусі.
Бацькі, памятаеце, ваша роля ў сям'і неацэнная. Любіце сваіх дачок і раскажыце пра гэтыя каштоўныя адкрыцці сваім прыяцелям, якія ўсё яшчэ думаюць, што гадаваць дачку - гэта існае пакаранне.
Будучы бацькам чатырох дачок, я толькі і чую воклічы навокал: «А што будзе, калі яны стануць падлеткамі!», «Жах, ты акружаны столькімі жанчынамі ...», «За што табе такое гора?» І гэтую лухту я чую практычна кожны дзень ... Але, шчыра кажучы, я не крыўдую і шчыра спачуваю людзям, якія так думаюць.
У сувязі з візітам у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала Пьетро Параліна, 14-15 сакавіка замест дыяцэзіяльнага велікапоснага моладзевага чування ў мінскай архікатэдры, адбудзецца міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі ў мінскім касцёле Св. Сымона і Алены. Запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.
Для тых, хто шукае тлумачэнняў ці можна каталіку верыць у сны? Касцёл хутчэй неахвотна ставіцца да таго, каб звяртаць увагу на сны. Але нават у Бібліі мы чытаем аб снах, якія паходзяць ад Бога.
Найглыбейшы смутак, які тоіцца ў чалавечым сэрцы, мае месца, калі чалавек адыходзіць ад Бога. Прыкладам таму служыць багаты юнак з Евангелля: ён дакладна выконваў Дзесяць запаведзяў, але адышоў ад Езуса сумны, паколькі не хацеў вызваліцца ад свайго багацця. Нас таксам наведвае свой смутак, які бярэ пачатак у нашых розных "багаццях", такіх, як грахі і заганы. Гэтыя "багацці" - ганарыствсць, пажадлівасць, зайздрасць, нячыстасць, абжорства, гнеў або лянота - тармозяць нас на шляху яднання з Богам. Часта смутак і напаўняе нас з-за таго, што мы знаходхімся далёка ад Бога. Ёсць прымаўка: “Сумны святы - ніякі не святы”.