Сям’я - гэта самыя блізкія людзі, якія знаходзяцца побач з намі. Дзеля іх мы жывем, працуем, ім ахвяруем час і намаганні. Але бываюць моманты, калі сужэнскае каханне перажывае крызіс. Варта ў такія моманты не шукаць новых абразлівых слоў і прычын да сваркі, а звярнуцца да Бога ў настойлівай малітве за сваю сям’ю.
«Памятай, што ты — прах і ў прах вернешся», — такія словы кажа святар, калі пасыпае попелам галовы вернікаў, якія прыходзяць на святую Імшу ў першы дзень саракадзённага Вялікага посту — Папяльцовую сераду. Сёння, 18 лютага, якраз гэты час.
Маці Божая з Пампей вучыла сваіх прыхільнікаў, як атрымаць неабходныя ласкі. Вядомы факт аб’яўлення Божай Маці невылечна хворай дзяўчыне з Неапалю - Фартунаце Агрэллі (21 год), якой яна сказала: «Кожны раз, калі ты захочаш атрымаць ад Мяне пэўную ласку, з’дзейсні на маё ўслаўленне тры навэнны ў інтэнцыі просьбы, молячыся 15 таямніцамі Святога Ружанца, а затым тры навэнны ў інтэнцыі падзякі за атрыманую ласку». Фартуната Агрэллі цудоўным чынам выздаравела.
Ад пачатку лютага вуліцы ператвараюцца ў «вуліцы чырвоных сардэчкаў» ва ўсіх самых разнастайных праявах - папяровых, пластмасавых, гумовых і плюшавых. Прыйшло свята, імя якому - Дзень святога Валянціна. Хоць у назве і фігуруе слова "святы", гэта зусім не азначае, што святыні маюць наплывы вернікаў у гэты дзень. Затое наплывы пакупнікоў маюць прадаўцы вышэйзгаданых «чырвоных сардэчкаў»
Вельмі распаўсюджаная ў народзе практыка замовы хваробаў. Так як, з-за прычынай аборту мы запрашаем смерць у нашую сям'ю, так праз замову хваробы мы запрашаем д'ябла ў нашу сям'ю. Я зараз трохі скараціла думку, усё падрабязна растлумачу, але гэта так.