Што значыць верыць? Ключ да гармоніі душы і цела

Чалавеку вельмі няпроста ў адносінах з Панам Богам пагадзіць духоўную і цялесную сферу. Людзі з незапамятных часоў у самых розных культурах і цывілізацыях вагаліся як на шалях, канцэнтруючыся то на духоўнасці, то цялеснасці чалавека. Калі Сын Божы прыйшоў на гэты свет і пачалася хрысціянская эра, Касцёл таксама сутыкнуўся з гэтай праблемай.

Czytaj dalej

Як падрыхтавацца да візіту святара ў наш дом?

У перыяд Божага Нараджэння і пасля яго ў кожнай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў — так званая каляда. Раней гэтыя візіты святара распачыналіся на Новы год (ці на наступны дзень), а заканчваліся ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана (6 студзеня).

Каляда — гэта перш за ўсё падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб апецы ў наступным, а таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром. У Каталіцкім Касцёле да душпастырскага візіту абавязвае кананічнае права, якое прадпісвае наведванне сем’яў для пашырэння веры і аказання неабходнай духоўнай дапамогі.

Czytaj dalej

Дэкрэт аб адпустах у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця

З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г., у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўстанаўляю касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых:

Czytaj dalej

Для чаго пісаць на дзвярах C+M+B?

6 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, вядомую таксама як Тры Каралі. У гэты дзень шматлікія вернікі ў святынях часта прыносяць з сабой крэйду. Кажуць нават, што калі ў гэты дзень не пайсці ў касцёл, то ўсе суседзі і людзі вакол вельмі хутка гэта заўважаць, бо тады на нашых дзвярах не з’явіцца новы надпіс.

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана – Эпіфаніі – узгадваюцца тры падзеі са Святога Пісання: паклон Трох Каралёў, хрост Езуса і першы цуд у Кане Галілейскай.

Гэтая ўрачыстасць пачала адзначацца ў Егіпце ў ІІІ ст. 6 студзеня адна з хрысціянскіх сект ушаноўвала там хрост Езуса, які трактавала як поўнае аб’яўленне Божага Сына. Паводле вызнаўцаў гэтай секты, у хвіліны хросту наступіла аб’яўленне дзвюх натур Езуса: чалавечай і боскай.

Czytaj dalej

Асцярожна. Небяспечныя сімвалы. Частка I (Абноўлена)

56995658

Многія, у тым ліку асабліва моладзь, носяць розныя сімвалы і эмблемы на шыі, татуіроўкі на целе, прышпіліўшы да заплечніка, курткі, або змясціўшы іх на іншых рэчах гардэроба. Нажаль, часта яны не да канца разумеюць сэнсу, які нясуць гэтыя сімвалы. Здараецца, што гэта эмблемы, не толькі супярэчаць навуцы Хрыста і Яго Касцёлу, але і непасрэдна звернутыя супраць Хрыста. Гэта тым больш сумна, што носяць іх таксама і хрысціяне. Св. Павел заклікае нас і перасцерагае: «Усё правярайце; добрага трымайцеся. Высцерагайцеся ўсякага роду зла» (1 Тэс 5,21-22).

Czytaj dalej