Вялікдзень 2015
Хрыстос Уваскрос!
Аллелюя, Аллелюя!
Глыбокапаважаныя Нясвіжане і жыхары нясвіжчыны!
Хрыстос Уваскрос!
Аллелюя, Аллелюя!
Глыбокапаважаныя Нясвіжане і жыхары нясвіжчыны!
У вялікую суботу Касцёл рыма-каталіцкі ўстрымоўваецца ад цэлебрацыі святой Імшы. Вернікі прыходзяць у святыню, каб па адараваць Хрыста, і асвяціць стравы на велікодны стол. Вігілія Пасхальная бярэ свой пачатак спасылаючыся на выхад народу Ізраэльскага з пад няволі егіпецкай (Вый. 11, 15).
Вялікая пятніца адзіны дзень у годзе, у якім Эўхарыстыя не цэлебруецца. У гэты дзень выкарыстоўваецца чырвоны колер шатаў літургічных, які сімвалізуе любоў, якая перамгла на крыжы. У гэты дзень, не выкарыстоўваюцца музычныя інструменты. Няма песні на распачацце літургіі Мукі Пана, усё адбываецца ў цішыні.
Вялікі чацверг у Касцёле каталіцкім адзначаецца як памяць аб устанаўленні праз Хрыста сакрамантаў святарства і Эўхарыстыі. У касцёлах катэдральных урачыстая святая Імша (Хрызма), якая цэлебруецца раніцай разам з біскупам дыяцэзіяльным і святарамі. Падчас святой Імшы святары аднаўляюць святарскія абяцанні.
Многія наадварот лічаць гэтае чысло шчаслівым, але Касцёл кажа, што лічбы не павінны вызначаць учынкі чалавека. Дзве запар пятніцы 13-га перажываем мы ў 2015 годзе: у лютым і ў сакавіку. Таксама ў лістападзе 13-е чысло выпадае на пятніцу. Забабонныя людзі асцерагаюцца бяды ў гэты дзень, але Касцёл ў каторы раз заклікае не верыць у забабоны.